Лукашэнка раскрытыкаваў сістэму падліку балаў на ЦЭ

Цэнтралізаваны экзамен / БЕЛТА
Цэнтралізаваны экзамен / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў сістэму падліку балаў на цэнтралізаваным экзамене (ЦЭ) і запатрабаваў разабрацца з яго арганізацыяй.

"Цэлую бучу паднялі пасля адзінага цэнтралізаванага экзамену. Розуму не хапіла зрабіць проста і зразумела, каб падлічыць гэтыя балы. Яны пачалі нейкія статыстычныя лічбы выводзіць на камп'ютары. Каму гэта трэба?" цытуе яго словы БЕЛТА.

Лукашэнка з настальгіяй прыгадвае савецкую пяцібальную сістэму адзнак: "Па-мойму, мы паступалі: ведаеш — тройка, вельмі добра ведаеш — чацвёрка, вельмі-вельмі добра — выдатна. А тут нейкія балы на камп'ютары вылічвалі".

Мяркуючы па яго выказваннях, чыноўнікам Мінадукацыі давядзецца пераглядаць сістэму ацэнкі ведаў на ЦЭ. "Трэба рабіць звычайную, зразумелую сістэму і на наступным тыдні зноў трэба да гэтага вярнуцца", — перадае "СБ. Беларусь сегодня" выказванне Лукашэнкі.

Таксама Лукашэнка загадаў праверыць арганізацыю ЦЭ. Займацца гэтым будзе яго Адміністрацыя. 

Скандал з адзнакамі на ЦЭ пачаўся ў Беларусі 29 траўня: вучні і іх бацькі лічаць неадэкватнай сістэму ацэнкі. Многія выказваюць меркаванне, што ў сістэме адбыўся збой. Міністр адукацыі Андрэй Іванец назваў такія выказванні фэйкам і прыгразіў пераследам.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі