"Войска і завод усіх клічуць": бацькі выпускнікоў пра вынікі ЦЭ

"Гэта ўдар пад дых" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
"Гэта ўдар пад дых" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Менш чым за суткі петыцыя з патрабаваннем перагледзець экзаменацыйныя балы па рускай і беларускай мовах набрала больш за 7 тысяч подпісаў. Абітурыенты скардзяцца на памылкі ў выніках і не разумеюць сістэмы, паводле якой яны вылічваліся.

Але міністр адукацыі Андрэй Іванец ужо заявіў, што ніякай памылкі няма. Адпаведна, і Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў нічога выпраўляць не збіраецца. Маўляў, сёлета выкарыстоўвалася новая методыка падліку балаў, якая занадта складаная для таго, каб "падлічыць на пальцах".

Спачатку ўсё гэта спарадзіла сапраўдную феерыю дасціпнасці. Але калі нервовы смех у выпускнікоў прайшоў, іх бацькі пачалі шукаць схаваныя сэнсы таго, што адбылося. Многія мяркуюць, што Мінадукацыі ўсё зрабіла так, каб менш абітурыентаў сышло ў ВНУ і больш — у войска і на заводы.

Як руцінную працэдуру ўдалося абнавіць так, што чаты выпускнікоў выбухнулі ад абурэння і крыўды?

 

“Дзіця глядзіць у вынікі: як гэта можа быць?”

У выніках, якія бачыць абітурыент, ёсць некалькі графаў. Галоўныя з іх — "тэставы бал" і "першасны бал". Першасны — гэта проста вынік тэста. Па рускай і беларускай мовах, правільна адказаўшы на ўсе пытанні, можна набраць максімум 80 балаў.

Гэты вынік па спецыяльнай хітрай схеме перакладаецца ў "стобальную сістэму". Так атрымліваецца "тэставы бал". Ён і ўлічваецца пры паступленні.

Калі маё дзіця здавала рэпетыцыйнае тэставанне, ім паказалі табліцу, паводле якой першасныя балы пераводзяць у тэставыя. Лагічна, што тэставы бал павінен быць большы, чым першасны. І вось сёння выкідваюць вынікі, дзіця глядзіць — а ў яго тэставы і першасны балы супадаюць. Як гэта можа быць? — задаецца пытаннем мама аднаго з абітурыентаў Алеся [імя змененае]. — Вынікі ЦЭ: войска і завод усіх клічуць!

Усю раніцу Алеся тэлефанавала ў РІКВ, каб папрасіць растлумачыць сістэму налічэння балаў — і ўсю раніцу тэлефоны РІКВ былі занятыя. А пасля абеду інстытут лаканічна паведаміў: пераліку балаў не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі