Лукашэнка: Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе 23 снежня (відэа)

Сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы пройдзе 23 снежня. Пра гэта стала вядома па выніках сённяшняй сустрэчы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардзюжы.

"Я мяркую, што дзесьці 23 снежня, калі не будзе нечага надвычайнага, мы правядзем гэтае паседжанне", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Тэлеканал "Беларусь 1" дадае, што напярэдадні сустрэнуцца кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў і міністры абароны краін АДКБ.

Падчас размовы з Мікалаем Бардзюжай Аляксандр Лукашэнка падзяліўся сваімі ўражаннямі ад нядаўняй паездкі ў Саудаўскую Аравію. Паводле яго слоў, "там далёка ад стабільнасці... ідзе вайна па ўсім Усходзе". Кіраўнік дзяржавы нагадаў і пра канфліктную сітуацыю ва Украіне.

Фота — БЕЛТА, відэа — АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі