Лукашэнка вызваліў ад пасады і звольніў у запас генерал-маёра Карэва
Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады і звольніў у запас па ўзросце генерал-маёра Аляксандра Карэва. З 2014 года ён быў намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі.
На яго пасаду прызначаны палкоўнік Андрэй Лук'яновіч. Ён — ураджэнец Смаргоні. У 1992-м скончыў у РФ Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. Спачатку служыў у Расіі, а пасля ўдалося перавесціся на радзіму. З 2012-га — камандзір авіябазы ў Мачулішчах. Удзельнічаў ва "Усебеларускім народным сходзе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.