Лукашэнка загадаў з 1 лістапада павысіць працоўныя пенсіі

Лукашэнка загадаў з 1 лістапада павысіць працоўныя пенсіі

Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 лістапада павялічацца ў сярэднім на 5,3%. Адпаведны ўказ № 419 "Аб павышэнні пенсій" падпісаў 23 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.

Пераразлік пенсій абгрунтоўваецца ростам сярэдняга заробку работнікаў у Беларусі. Адзначым, што акурат сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас правёў пасяджэнне ўрада, звязанае з падзеннем заробкаў у верасні. 

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны агенцтву БЕЛТА паведамілі, што пасля пераразліку сярэдняя працоўная пенсія складзе 388,1 рубля, сярэдняя пенсія па ўзросце — 393,96 рубля. 

Сёлета гэта ўжо трэці пераразлік пенсій. Папярэднія два адбыліся ў траўні і жніўні. Тады яны павялічыліся ў сярэднім на 5,3% і на 10% адпаведна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі