“Ляпіс Трубяцкой” падрыхтаваў альбом “Весёлые картинки”

11 сакавіка “Ляпісы” маюць выдаць свой новы альбом “Весёлые картинки”. Па словах фронтмэна гурта Сяргея Міхалка, альбом будзе цалкам адрознівацца ад трылогіі “Капітал”/ “Маніфест”/ “Культпросвет”. Калі на папярэдніх рэлізах на першы план выходзілі “ляпісаўскія” ідэі і светапогляд, то новая кружэлка павінна парадаваць эмоцыямі і “разбурыць уласныя стэрэатыпы пра гучанне гурта “Ляпіс Трубяцкой”.

У запісе “Весёлых картинок” узялі ўдзел шматлікія запрошаныя музыкі, актыўна выкарыстоўваліся народныя і электронныя інструменты. Але пры ўсёй эксперыментальнасці аранжыровак песні з новага альбома атрымаліся больш камернымі і лірычнымі, чым усё тое, што выходзіла з-пад пяра “Ляпісаў” за апошнія 4 гады.

Сяргей Міхалок мяркуе, што гэтыя песні як найлепш упішуцца ў канцэртную праграму “Ляпісаў”: у апошні час музыкі адмовіліся выконваць на канцэртах лірычныя кампазіцыі за выключэннем “Огоньков”. Па словах Міхалка, дзякуючы новым песням канцэрты гурта стануць цікавейшымі, таму што ў іх будуць хвіліны эмацыйнага адпачынку.

Альбом “Весёлые картинки” будзе прэзентаваны вялікімі канцэртамі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Мінску і Варшаве. Тур у падтрымку новага альбома распачнецца ўжо 10 лютага серыяй канцэртаў па Беларусі і Украіне.


Расклад тура “Весёлые картинки”:

10 лютага - Ліда, Беларусь. РДК
11 лютага - Гродна, Беларусь. Парламент
12 лютага - Брэст, Беларусь. ДК Прафсаюзаў
13 лютага - Віцебск, Беларусь. Энергія
16 лютага - Баранавічы, Беларусь. ГДК
18 лютага - Кіеў, Украіна. Хоўм
19 лютага - Сімферопаль, Украіна. Вітамін
20 лютага - Адэса, Украіна. Сады перамогі
22 лютага - Днепрапятроўск, Украіна. Тайм-аўт
23 лютага - Луганск, Украіна. Colosseum
25 лютага - Запарожжа, Украіна. ZimaProject
26 лютага - Данецк, Украіна. Liverpool
27 лютага - Харкаў, Украіна. Жара.
04 марта - Магілёў, Беларусь. Ліга
11 марта - Масква, Расія. Arena Moscow
13 марта - Гомель, Беларусь. Лёгкаатлетычны Манеж Дынама
18 марта - Санкт-Пецярбург, Расія. GlavClub
30 марта - Варшава, Польшча. Stodola

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі