Маці дзіцяці з інваліднасцю прапаноўвала секс на сайце знаёмстваў за 20 рублёў
Жанчына з тэлефонам, ілюстрацыйнае фота
Жыхарку Карэліцкага раёна абвінавацілі ў прастытуцыі і асудзілі, піша Hrodna.life.
Жанчына жыве ў адной з вёсак і даглядае дзіця з інваліднасцю. У анкеце на сайце знаёмстваў "Мята" яна прапанавала інтымныя паслугі за 20 рублёў. За гэта міліцыянты склалі на яе пратакол за прастытуцыю.
22 траўня суд Карэліцкага раёна пастанавіў аштрафаваць жанчыну на 240 рублёў (6 базавых велічыняў), што ў 12 разоў перавышае запрошаную ёй цану за секс. Сама жанчына ў суд не прыйшла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.