Макей пра ўніформу для амбасадараў: гэта прыгожа і элегантна
Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў увядзенне абавязковай уніформы для амбасадараў нашай краіны. Ён лічыць, што форменнае адзенне, якое ў будучыні стануць насіць дыпламаты, — гэта прыгожа і элегантна. Такую заяву Макей зрабіў сёння падчас наведвання механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, куды разам з ім прыбылі замежныя амбасадары, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік МУС кажа, што ўніформа для дыпламатаў існуе ў многіх краінах. Для беларускіх амбасадараў яе пашыюць у бліжэйшы час, пакуль яшчэ ідуць перамовы з канкрэтнымі вытворцамі.
Права насіць уніформу атрымаюць дыпламатычныя работнікі, якія маюць рангі Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першага і другога класаў.
А пакуль што беларускія дыпламаты апранутыя па-рознаму. І час ад часу не па надвор'і:
25 сентября 2018 г. Посол #Беларуси Валерий #Колесник @ValeryKolesnik4 вручил верительные грамоты Президенту #Филиппин Родриго #Дутерте. Подробнее: https://t.co/1bfYsAG3IL pic.twitter.com/jSolI3UCo7
— Embassy of Belarus (@BelarusEmb_IDN) September 25, 2018