Макей: У Беларусі і КНДР падобныя падыходы ў мностве міжнародных пытанняў

9 сакавіка ў Мінску адбыліся перамовы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і яго калегі з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Лі Су Ёна.

Па выніках перамоваў кіраўнік беларускай дыпламатыі адзначыў узаемную зацікаўленасць Беларусі і Паўночнай Карэі ў развіцці двухбаковага дыялогу, асабліва, у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Уладзімір Макей адзначыў падабенства падыходаў Беларусі і КНДР па многіх міжнародных праблемаў.

Макей: "Нашы краіны, як было адзначана сёння, маюць агульныя мэты: развіццё стабільнай і незалежнай эканомікі, павышэнне ўзроўню дабрабыту сваіх народаў".

Прадстаўнік КНДР запрасіў беларускага калегу з візітам у адказ.

Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі