"Малады фронт" прапанаваў сваю працэдуру вылучэння адзінага кандыдата

Сваю працэдуру вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў прапанавала грамадскае аб'яднанне "Малады фронт". Адпаведная рэзалюцыя была прынятая дэлегатамі 7-га ўстаноўчага з'езду арганізацыі, які прайшоў у Мінску 30 траўня.  Як паведамляе БелаПАН, "Малады фронт" прапануе спачатку кожнаму з прэтэндэнтаў скласці спіс сваёй ініцыятыўнай групы, які мусіць быць не меншы за паўтары тысячы чалавек. На другім этапе выбараў адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі яго кандыдатуру ацэняць эксперты.

Маладафронтаўцы перакананыя, што адзіным кандыдатам мусіць быць абраны "харызматычны і рашучы палітычны лідэр, які зможа заваяваць сімпатыі мільёнаў людзей і вывесці на вуліцу тысячы прыхільнікаў пераменаў і кіраваць іх пратэстам для дасягнення перамогі".

Гэтую сваю прапанову "Малады фронт" плануе вынесці на разгляд круглага стала па вылучэнні адзінага кандыдата, створанага Радай беларускай інтэлігенцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі