Маме блогеркі Вольгі Такарчук прысудзілі тры гады калоніі

Ірына і Вольга Такарчук

Ірына і Вольга Такарчук / t.me/viasna96

Тры гады калоніі агульнага рэжыму прысудзіла суддзя Таццяна Фалькоўская палітзняволенай Ірыне Такарчук. Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна", прысуд быў абвешчаны ў Мінскім гарадскім судзе 14 жніўня.

64-гадовая Ірына Такарчук — маці вядомай блогеркі Вольгі Такарчук. Жанчыну затрымалі падчас масавага рэйду КДБ на сваякоў палітвязняў, які адбыўся сёлета ў студзені. Тады адбыліся ператрусы і затрыманні сваякоў палітвязняў за тое, што яны атрымлівалі харчовую ад праваабаронцаў.

Ірыну Такарчук абвінавацілі паводле па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яе справу пачалі разглядаць 1 жніўня, агулам адбылося чатыры пасяджэнні.

Праваабаронцы адзначаюць, што гэта ўжо сёмы вядомы суд над затрыманымі падчас зімовага рэйду КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі