Марзалюк прапануе ўвесці для студэнтаў курс "Гісторыя дзяржаўнасці"

Марзалюк прапануе ўвесці для студэнтаў курс "Гісторыя дзяржаўнасці"

У падрыхтоўку студэнтаў у беларускіх ВНУ неабходна ўвесці курс "Гісторыя дзяржаўнасці". З такой прапановай выступіў доктар гістарычных навук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк на старонках газеты "СБ. Беларусь сегодня".

Ён падкрэсліў, што "вывучэнне айчыннай гісторыі з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Гісторыя разам з літаратурай фарміруюць асобу". 

Як падкрэслівае гісторык, такой дысцыпліны няма ні ў адным замежным універсітэце. "На мой погляд, мы будзем першыя, хто ўвядзе гэты курс у праграму падрыхтоўкі студэнтаў. Што больш важна — гэты курс з'яўляецца інтэгруючым ядром для ўсёй сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі", — падкрэслівае ён.

Марзалюк прапануе правесці Кангрэс беларускіх гісторыкаў — "з прыцягненнем усіх вядучых даследчыкаў нашай краіны". Гэтую ідэю ён ужо выказваў на ІІ З'ездзе навукоўцаў Беларусі ў снежні 2017 года. 

Таксама гісторык прапанаваў стварыць Інстытут нацыянальнай памяці. На яго думку, гэтая ўстанова будзе дзейнічаць як каардынацыйны і экспертны цэнтр, які будзе "пастаянна адсочваць гістарычную палітыку нашых суседзяў і апанентаў, аператыўна рэагаваць на спробы фальсіфікацыі і скажэнні гісторыі Беларусі". 

Разам з тым, Марзалюк выступіў супраць таго, каб нейкія тэмы ў гісторыі былі пад забаронай: "Я заўсёды выступаў супраць забароненых тэм у гісторыі. Забарона заўсёды і ўсюды была і застаецца самай лепшай рэкламай. У век інтэрнэту забароненых тэм быць не можа. Хлусні можна супрацьстаяць толькі толькі праўдай". Таму ён прапануе ў самыя кароткія тэрміны выпрацаваць навуковую канцэпцыю нацыянальнай гісторыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі