Матч "Скендэрбеў" — БАТЭ пакажуць у жывым эфіры
У аўторак, 22 ліпеня, барысаўчане правядуць паўторную гульню 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Як інфармуе "Прессбол", матч у албанскім горадзе Корча з мясцовым "Скендэрбеў" пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5", пачатак у 20.50.
Нагадаем, у першым матчы, які прайшоў 15 ліпеня на "Барысаў-Арэне", была зафіксаваная нулявая нічыя.
Фота — Fotolia