Узнагароды Рады БНР прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Медаль Ордэна "Пагоні"

Медаль Ордэна "Пагоні" / Рада БНР

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 12 верасня прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт Рады БНР, яе старонкі ў сацсетках і лагатып. Акрамя таго, "экстрэмісцкімі" былі прызнаныя і ўзнагароды Рады БНР — медалі "Ордэн Пагоні», "За баявыя заслугі", медаль да 100-годдзя БНР, ордэн Жалезнага рыцара ды іх лічбавыя выявы.

Таксама ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" былі дададзеныя:

тэлеграм-чат "Virus Belarus",
цікток-акаўнт chorny_cat,
тэлеграм-канал "1-я ОДШР",
сайт, тэлеграм-канал, бот і вайбер-чат "Народнае апытанне",
публікацыі ў цікток-акаўнце "antahon; Антагон",
Instagram-акаўнт "belarusy_bialystok",
тэлеграм-канал і Instagram-акаўнт "bel_veterans",
Instagram-акаўнт "Беларусь за МКАДом",
тэлеграм-канал "Беларусы ў Маскве | Белорусы в Москве",
тэлеграм-канал "SMOLPORTAL LIVE",
тэлеграм-канал "Экспазіцыя рэвалюцыйнага анархізму (Э.Р.А.).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі