Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне

Беларускія добраахвотнікі / t.me/belwarriors/

Беларускія добраахвотнікі / t.me/belwarriors/

На Дзень беларускай вайсковай славы Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне. Яны атрымалі медаль "За баявыя заслугі" "за асабістую адвагу ў баях супраць расійскіх захопнікаў ва Украіне". Былі адзначаныя сем байцоў палка Каліноўскага, шэсць чалавек з 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты (у складзе дэсантна-штурмавых войскаў Украіны), адзін баец вайсковаей часткі А2167 УСУ (праўдападобна, 72-й асобнай механізаванай брыгады).

Упершыню Рада БНР узнагародзіла медалём "За баявыя заслугі" 22 байцоў-каліноўцаў у сакавіку 2023-га. Агулам на дадзены момант медалём адзначаныя 36 байцоў.

"Гэтыя адважныя сыны і дачкі Беларусі бароняць беларускі нацыянальны гонар, — піша прэс-служба Рады БНР. — ...Узнагароджаныя беларускія байцы — гэта героі, чые імёны яшчэ прыйдзе час апублікаваць. Яны куюць нашую агульную перамогу і закладаюць падмурак для будучай арміі свабоднай Беларусі".

Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне
https://www.facebook.com/radabnr

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі