Мексіканскі лыжнік стаў зоркай Алімпіяды, хоць прыйшоў на фініш апошнім

Мексіканскі лыжнік стаў зоркай Алімпіяды, хоць прыйшоў на фініш апошнім

Мексіканскі лыжнік Герман Мадрасо стаў зоркай Алімпіяды ў Пхенчхане, хоць прыйшоў на фініш апошнім. Спартсмен удзельнічаў у 15-кіламетровай гонцы і ўжо гэты факт — вялікае дасягненне. Рэч у тым, што Мадрасо ўпершыню стаў на лыжы крыху больша за год таму, калі яму было 42 гады. За месяцы ўпартых трэніровак ён змог прайсці адбор на Алімпіяду, а яшчэ яму даверылі несці сцяг Мексікі на цырымоніі адкрыцця Гульняў.

Мадрасо прабег 15 кіламетраў вольным стылем за 59,35 хвіліны і прайграў пераможцу гонкі швейцарцу Дарыа Калонья амаль 26 хвілінаў. Але мексіканца сустракалі на фінішы апладысментамі. Ён фінішаваў, трымаючы сцяг сваёй краіны. Выступ Германа Мадрасо называюць сапраўдным трыумфам алімпійскага духу, піша meduza.io.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі