Меркаванне. Захад не прыярытэтызуе вызваленне беларусаў, пакуль мы супраць

Таццяна Хоміч (злева) і Марыя Калеснікава (справа)

Таццяна Хоміч (злева) і Марыя Калеснікава (справа) / фота з асабістага архіва Таццяны Хоміч

Сястра Марыі Калеснікавай, Таццяна Хоміч, радуецца за людзей, якія трапілі ў спісы на абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам. Радуецца за іх родных і калегаў, якія так доўга чакалі гэтага абмену.

Але не можа не задавацца пытаннямі пра лёс беларусаў, якія ў спіс не трапілі. Так, гэта называюць абменам паміж спецслужбамі — Расія дастае з турмаў сваіх шпіёнаў. Але ж у спісы ўключылі яшчэ і больш за дзесяць расійскіх палітзняволеных.

Вось некалькі высноваў, над якімі нам прапануе падумаць Таццяна Хоміч.

 

1. Камунікацыя з пасыламі "не гандлю палітвязнямі" не прывяла да выніку

— Я задаюся пытаннем, чаму ў спісе вызваленых няма нобелеўскага лаўрэата 2022 года Алеся Бяляцкага, які ўжо 3 гады ў турме. Чаму няма Марыі Калеснікавай — і многіх іншых палітзняволеных.

Мяркуючы з усяго, Беларусь таксама была часткай гэтага складанага абмену, бо з кастрычніка 2023-га тут у закладніках быў грамадзянін Германіі. У абмене ўдзельнічаў шэраг краінаў, якія лічацца партнёрамі беларускіх дэмсілаў. Гэта ЗША, Нарвегія, Польшча. Не кажучы ўжо пра Германію. У іх сілах было ўключыць беларусаў у абмен. Але, мабыць, прасцей вылучыць сродкі на "барацьбу з наступствамі" і вызваліць грамадзянаў іншых краін.

З майго гледзішча, адна з прычынаў адсутнасці беларусаў у абмене — гэта тое, што так і не атрымалася прыярэтызаваць пытанне палітзняволеных для заходніх партнёраў.

Камунікацыя з пасыламі "не гандлю палітвязнямі", "ніякіх перамоваў з рэжымам", "спачатку вызваленне ўсіх — потым перамовы і новыя выбары" — не прывяла да патрэбнага выніку.

І такая пазіцыя вельмі выгадная заходнім краінам: не трэба напружвацца, шукаць шляхі і магчымасці. Можна рабіць гучныя заявы аб падтрымцы і заклапочанасці, перыядычна ўводзіць санкцыі, падтрымліваць арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

 

2. "Абмены цывільных магчымыя, а не толькі "вайскоўцаў на вайскоўцаў"

— Не лічу цяпер важным шукаць вінаватых. Нам трэба зрабіць высновы: што дэмакратычныя сілы, праваабаронцы, сваякі і астатнія могуць рабіць, каб не знікаць з парадку абмену. Як у далейшым спрыяць вызваленню беларусаў.

Неабходна, каб наступны раз, калі магчымасць абмену з'явіцца, пытанне беларускіх палітзняволеных усё ж было на стале.

А такія магчымасці будуць.

Рана ці позна будуць ісці перамовы па Украіне. У беларускіх турмах сядзяць некалькі дзясяткаў грамадзянаў Украіны і беларускіх актывістаў, якіх пасадзілі за іх пазіцыю і падтрымку Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі