Мікалай Статкевіч на волі, з пятніцы ён быў у СІЗА КДБ

Мікалай Статкевіч на волі, з пятніцы ён быў у СІЗА КДБ

Раніцай у панядзелак стаў вядомы лёс апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які браў адказнасць за акцыю на Дзень Волі, але на ёй не з'явіўся. Высветлілася, што ён ад пятніцы знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Пра гэта ў Facebook напісаў сын жонкі Статкевіча Юрась. Палітык ужо дома.

Статкевіч распавёў, што ў пятніцу ўвечары ён знаходзіўся ў кватэры дома па вуліцы Лабанка. Гэта была кватэра яго паплечніка, у ёй ішоў рамонт. У яе прыйшлі двое чалавек, паказалі Статкевічу пасведчанні, сказалі, што затрымліваюць. Дазволілі ўзяць мінімальныя рэчы. Адвезлі ў СІЗА КДБ. Ён расказвае, што з ім размаўляў следчы Васілеўскі, інфармуе "Наша ніва". Статкевічу паказалі пастанову аб завядзенні крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Нібыта, з 2011 года ён рыхтаваў беспарадкі. "Мяне змясцілі ў камеру СІЗА КДБ, — распавядае Мікалай Статкевіч. — Я калі выходзіў у прыбіральню, то крычаў іншым: "Тут знаходзіцца Мікалай Статкевіч".

У палове сёмай раніцы 27 сакавіка палітыка вывелі з камеры, абшукалі, аддалі рэчы. Пасля пасадзілі ў мікрааўтобус, сказалі, што вязуць на следчыя дзеянні. Аднак выпусцілі на адным з прыпынкаў. Статкевіч узяў таксоўку і даехаў дахаты. Ён падкрэслівае, што 25 сакавіка не выйшаў да пратэстоўцаў не па сваёй волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі