Мінабароны Беларусі і кіраўніцтва вагнераўцаў выпрацавалі "дарожную карту"

Мінабароны РБ не саромеецца супрацоўніцтва з наймітамі / Кадр з відэа ВаенТБ
Мінабароны РБ не саромеецца супрацоўніцтва з наймітамі / Кадр з відэа ВаенТБ

Мінабароны Беларусі ў пятніцу двойчы паведаміла пра супрацоўніцтва з ПВК "Вагнер". Спачатку былі паказаны заняткі інструктараў-вагнераўцаў з тэрабаронай на палігоне каля Асіповічаў. Пасля Мінабароны заявіла, што з кіраўніцтвам вагнераўцаў выпрацавала "дарожную карту на бліжэйшую перспектыву". У ёй ідзе гаворка пра падрыхтоўку беларускіх вайскоўцаў і "перадачу вопыту паміж падраздзяленнямі розных родаў войскаў".

Прэс-служба Мінабароны абяцае і ў далейшым паведамляць пра супрацоўніцтва з ПВК "Вагнер", арганізацыяй, якую на Захадзе прызнаюць тэрарыстычнай.

Колькі вагнераўцаў прыбыло ў Беларусь, невядома. Тг-каналы, блізкія да сілавікоў, пішуць, што іх калона прыехала ў нашу краіну тры дні таму. А тыдзень таму заходнім журналістам паказалі ваенны лагер пад Асіповічамі. Ім паведамілі, што ён не для вагнераўцаў, а для тэрытарыяльнай абароны.

Чакаецца, што вагнераўцы будуць трэніраваць і спецназаўцаў унутраных войскаў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі