"Ідуць перамовы з вагнераўцамі" — Карпянкоў

Трэніроўка спецпадраздзялення ўнутраных войск / БЕЛТА
Трэніроўка спецпадраздзялення ўнутраных войск / БЕЛТА

"Сёння ў нас ідуць перамовы з прадстаўнікамі ПВК "Вагнер", якія разам з намі будуць займацца боепадрыхтоўкай, перадаваць свой бясцэнны баявы вопыт", — заявіў у сераду намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў. Ён інспектаваў створанае ў Гродне спецпадраздзяленне "Тайфун". Такім чынам, чакаецца, што расійскія найміты будуць трэніраваць не толькі падраздзяленні беларускага войска, але і ўнутраных войск.

Са слоў Карпянкова вынікае, што спецназаўцаў ужо трэніравалі "інструктары, якія прайшлі і Сірыю, і Лівію".

Раней з удзелам Карпянкова ў Беларусі было створана шмат новых спецпадраздзяленняў, у тым ліку і для барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі", "масавымі беспарадкамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Рэжым працягвае рыхтавацца да магчымага вяртання з Украіны беларускіх добраахвотнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі