Пад Асіповічамі вагнераўцы трэніруюць падраздзяленні тэрабароны — Мінабароны
Вучэнні з вагнераўцамі ў лагеры пад Асіповічамі / кадр з відэа Мінабароны
Мінабароны паказала ў сваім тэлеграм-канале заняткі байцоў тэрытарыяльнай абароны з вагнераўцамі.
Паведамляецца, што заняткі праходзяць у лагеры пад Асіповічамі.
"Ваеннаабавязаныя асвойваюць навыкі перамяшчэння на полі бою і тактычнай стральбы, атрымліваюць веды па інжынернай падрыхтоўцы і тактычнай медыцыне", — заяўляюць у прэс-службе ведамства.
Першымі такія заняткі прайшлі байцы тэрабароны з Салігорскага раёна.
Дарэчы, сёння ў інтэрнэце з'явіліся фатаздымкі кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына ў намёце. "Беларускі Гаюн" мяркуе, што фота было зробленае 12 ліпеня якраз у лагеры пад Асіповічамі.
Пасля паведамленняў, што лагер пад Асіповічамі будуецца для вагнераўцаў, беларускія ўлады выступілі з абвяржэннем: маўляў, ён прызначаецца для тэрабароны. Як выглядае, месца хапіла і адным, і другім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.