Мінабароны Беларусі прадэманстравала сваё сакрэтнае абсталяванне
Цалкам сакрэтна / ctv.by
Міністэрства абароны Беларусі прадэманстравала тэлеканалу СТВ сакрэтнае абсталяванне ў 62-ім цэнтральным вузле сувязі. Менавіта сюды накіраваны ўсе сувязныя ніткі, што аблытваюць войскі.
У цэнтры называюць абсталяванне сучасным, надзейным і сакрэтным: тут ёсць і тэлефонны цэнтр, і цэнтр каналаўтварэння. Цікава, што сакрэт дэманструюць журналістам і нават дазваляюць яго здымаць.
Начальнік аддзялення сістэмы сетак перадачы дадзеных Артур Жукоўскі распавядае, што праз цэнтр адбываецца размеркаванне розных відаў сувязі. Пры гэтым ён згадвае відэаканферэнцсувязь, тэлеграф, тэлефон і гэтак далей. Адсюль арганізоўваецца сувязь на ўсіх вучэннях, куды выязджаюць беларускія вайскоўцы.
Дзяжурства ў 62-ім цэнтральным вузле сувязі адбываецца кругласутачна. Як распавядаюць у цэнтры, ён абаронены ад любых пазаштатных сітуацый. Калі электрычнасць будзе адключана ва ўсім горадзе, тут яно не знікне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.