У Англіі на палях з'явіліся таямнічыя снежныя рулоны
У Англіі ў графстве Уілтшыр на палях з'явіліся таямнічыя снежныя рулоны. Спецыялісты кажуць, што тут няма ніякай містыкі. Насамрэч гэта рэдкая метэаралагічная з'ява — вялікія снежныя камякі, якія ўтвараюцца пры пэўных умовах надвор'я (тэмпература паветра павінна быць крыху вышэйшая за нуль), дзякуючы сіле ветру і гравітацыі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
Дарэчы, у пачатку студзеня падобныя снежныя рулоны з'явіліся на поле для гольфа ў Ісландыі.
bbc.com, facebook.com/VallarstarfsmennKeilis