Дзіўны прамавугольны айсберг збянтэжыў навукоўцаў (фота)
Дзіўны прамавугольны айсберг у Антарктыдзе збянтэжыў навукоўцаў. Яго заўважылі спецыялісты NASA, якія змясцілі фота ў Twitter. Памер айсберга немагчыма ацаніць, паколькі большая яго частка схаваная пад вадой. Мяркуецца, што ён па дыяганалі не меншы за паўтара кіламетра.
Навукоўцы пакуль прапануюць наступнае тлумачэнне. Прамавугольны айсберг толькі нядаўна адкалоўся, таму ён і захаваў такую форму. З часам яна будзе змяняцца, сцвярджаюць яны.
Фота: twitter.com/NASA_ICE