Мінабароны Расіі паабяцала ніколі не ваяваць з Украінай

Расія ні пры якіх абставінах не збіраецца ваяваць з Украінай, бо тая не з'яўляецца яе ворагам. Пра гэта газеце "Комсомольская правда" заявіў намеснік міністра абароны Расіі Анатоль Антонаў.

Ён зазначыў, што нават тэарэтычна не дапускае магчымасці збройнага канфлікту паміж Расіяй і Украінай. Пры гэтым вайсковы чыноўнік дадаў: "Я лічу, што розуму хопіць і ў Кіева, каб не правакаваць нас". Ён выказаў надзею, што Нямеччына і Францыя паўплываюць, каб Кіеў не аднаўляў ваенныя дзеянні на Данбасе.

Згадаў Антонаў і NATO. Па яго словах, агульных праектаў у Расіі з Паўночнаатлантычным альянсам не засталося. Паводзіны Брусэля ён ахарактарызаваў як недружалюбныя: "Яны перасталі даваць нам візы, нават не пускаюць ужо ў штаб-кватэру нашых прадстаўнікоў".

Безумоўнымі саюзнікамі Расіі намеснік міністра абароны назваў партнёраў па Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі — Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Фота — ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі