Мінчане выстраіліся ў чаргу перад брэндавымі крамамі (фота)

1 ліпеня ў дзесяці дарагіх буціках Мінска прайшла “ноч распродажаў”. Моднае адзенне, абутак і аксэсуары можна было набыць за паўцаны — са зніжкай у 50%.

Ноч распродажаў праводзілі  MaxMara, Baldinini, Armani Collezioni, Armani Jeans, Maxmara Weekend, Twin-Set, Coccinelle и Pennyblack.

Акцыя пачалася ў 20.00 і пряцягнулася да паўночы. Распродажы адбываліся ў раёне вуліцы Карла Маркса, а таксама ў раёне Нямігі.

Нягледзячы на высокія цэны, да прыкладу, пара фірмовых жаночых туфляў Baldinini каштуе каля 8 мільёнаў. Са зніжкай — каля 4-х, у краме шмат людзей.

“Я б хацела вышэйшы абцас, але вельмі зручныя туфлі. Адно што адценне сумкі не вельмі трапляе ў колер”, — перажывае наведніца буціка з модным абуткам.

А вось ля іншага буціка выстройваецца чарга.

“У нас вельмі шмат людзей, прабачце”, — кажа ахоўнік гэтай крамы дзяўчатам. — Як толькі нехта выйдзе, мы вас запусцім”.

Ля крамы пастаянна спыняюцца дарагія аўто і выпускаюць дзяўчат — яны спяшаюцца на распродаж.

“Алеся, вы шчаслівая?” — пытаюцца ў дзяўчыны, якая толькі што выйшла з крамы з набыткам.

“На выходных паеду ў Вільню яшчэ”, — адказвае тая.

Акрамя зніжак  кліентам прапаноўваюць бясплатныя кактэйлі ды жывую музыку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі