Мінчанку аштрафавалі за тое, што прыкавала сябе ланцугом да слупа

Мінчанку аштрафавалі за тое, што прыкавала сябе ланцугом да слупа

На 1020 рублёў (40 базавых велічыняў) аштрафаваў суд Цэнтральнага раёна Мінску Алену Талстую, сустаршыню руху салідарнасці "Разам". Такім чынам яе пакаралі за акцыю на Кастрычніцкай плошчы сталіцы 25 сакавіка, перадае Радыё "Свабода".

Як распавядала Еўрарадыё, 25 сакавіка актывістка прыкавала сябе ланцугом да вазона з кветкамі на Кастрычніцкай плошчы. Талстая пратэставала супраць затрыманняў на мітынгу-канцэрту да Дня Волі 24 сакавіка ў Мінску і супраць абмежавання палітычных свабодаў у краіне.

Да суда жанчына тры дні трымала галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання. У судзе яна заявіла, што ў ізалятары ёй не давалі магчымасці пісаць скаргі і заявы.

Абаронца актывісткі прасіла суд вынесці апраўдальны прысуд, бо, на думку адвакаткі, складу адміністрацыйнага правапарушэння не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі