Мінгандлю ва ўсіх правераных запраўках "Беларуснафты" знайшоў парушэнні

Мінгандлю ва ўсіх правераных запраўках "Беларуснафты" знайшоў парушэнні

Гандлёвая інспекцыя Міністэрства гандлю ва ўсіх правераных у Мінску і Мінскай вобласці запраўках "Беларуснафты" знайшло парушэнні. Гаворка ідзе пра размешчаныя там крамы і кафэтэрыі. У 11 з 19 аб'ектаў была спынена рэалізацыя пратэрмінаваных прадуктаў на агульную суму больш за 2,4 млн рублёў. Сярод іх былі харчовыя тавары (каўбасы, сыры, шакалад, слабаалкагольныя напоі) і нехарчовыя (аўтакасметыка, элементы сілкавання, лямпы напальвання).

Як інфармуе прэс-служба Мінгандлю, асартыментны пералік тавараў практычна паўсюль не адпавядаў заканадаўству, парушыўся парадак афармлення цэннікаў.

Па выніках праверак адміністрацыйны працэс быў распачаты ў адносінах 17 службовых асобаў і "непасрэдна юрыдычнай асобы".

Здымак з архіву. Фота: vogs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі