Мінгарвыканкам дазволіў канцэрт рэпераў Onyx, якіх летась не пусцілі ў Мінск

Мінгарвыканкам дазволіў канцэрт рэпераў Onyx, якіх летась не пусцілі ў Мінск

Беларускія чыноўнікі дазволілі рэпэрам Onyx даць канцэрт у Мінску. Выступ адбудзецца пад заканчэнне вясны. Дарэчы, летась музыкаў не пусцілі ў беларускую сталіцы: чыноўнікі Мінгарвыканкаму палічылі тады, што музыка амерыканцаў ўяўляе пагрозу для нашай публікі.

У каментары onliner.by адзін з арганізатараў канцэрту Антон Асаевіч распавёў, што пасля адмовы ўвосень 2015 года арганізатары прайшлі ўсе чынавенскія прыступкі. Яны далі чыноўнікам розныя матэрыялы, якія пацвярджаюць, што ніякіх парушэнняў дзеючага заканадаўства ў творчасці гурта няма. Дарэчы, гэтыя рэперы ўжо выступалі ў Мінску ў 2008 годзе.

Канцэрт гурта Onyx адбудзецца 21 траўня ў клубе Re:Public. Квіткі на яго можна будзе купіць ад 350 да 750 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі