Мінчук чатыры разы прадаў адзін квіток на канцэрт Anna Asti
Затрыманы мінчук
Пад крымінальную справу за махлярства трапіў 18-гадовы навучэнец сталічнага каледжа. Хлопец змудрыўся некалькі разоў "прадаць" копію электроннага квітка на мінскі канцэрт спявачкі Anna Asti, паведамляе прэс-служба МУС.
У ноўтбуку свайго прыяцеля хлопец пабачыў электронны квіток на канцэрт папулярнай спявачкі. Ён скапіяваў дакумент, а потым даў абвестку пра яго продаж на адной з інтэрнэт-пляцовак.
Неўзабаве з ім скантактавалася мінчанка і пералічыла 100% перадаплаты — 140 рублёў. Атрымаўшы грошы, малады чалавек даслаў ёй фота квітка і перастаў выходзіць на сувязь. Пазней гэты ж квіток прадпрымальны малады чалавек прадаў жыхарам Гродна і Мінскай вобласці.
Anna Asti — расійская спявачка з украінскімі каранямі. У Мінску тры канцэрты прайшлі на пачатку снежня 2023 года. Квіткі карысталіся шалёным попытам: іх раскупілі за некалькі дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.