У Бельгіі знайшлі скрадзеныя карціны Шагала і Пікаса

Творы мастацтва знаходзяцца ў добрым стане

Творы мастацтва знаходзяцца ў добрым стане / Reuters

У Бельгіі знайшлі скрадзеныя карціны Марка Шагала і Пабла Пікаса. Іх агульны кошт складае каля 900 тысяч долараў. Як паведамляе Reuters, карціны "Чалавек у малітве" Шагала і "Галава" Пікаса скралі ў калекцыянера мастацтва ў Ізраілі ў 2010 годзе. Паліцыя знайшла іх у Антверпене ў падвале дома грамадзяніна Бельгіі, які спрабаваў прадаць карціны. Яго арыштавалі. Падкрэсліваецца, што творы мастацтва знаходзяцца ў добрым стане.

Падчас згаданага крадзяжу ў Тэль-Авіве зніклі і ювелірныя вырабы на 680 тысяч долараў, але іх не знайшлі.

У Бельгіі знайшлі скрадзеныя карціны Шагала і Пікаса
Reuters
У Бельгіі знайшлі скрадзеныя карціны Шагала і Пікаса

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі