Мінскае "Дынама" атрымала сёмую перамогу ў КХЛ
ХК "Дынама-Мінск" / twitter.com/hcdinamoby
Мінскае "Дынама" атрымала ў аўторак перамогу над пекінскім "Куньлунем".
Першая гульня хатняй серыі завяршылася ў авертайме з лікам 6:5 (2:1, 3:3, 0:1, 1:0). У выніку "дынамаўцы" здабылі сёмую перамогу запар у КХЛ.
Матч праходзіў на лёдзе "Мінск-Арэны". Хатнюю серыю гульняў "зубры" працягнуць у чацвер, 14 кастрычніка, паядынкам супраць маскоўскага "Спартака".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.