Мінскае "Дынама" і "Шахцёр" стартавалі ў Лізе Еўропы з гасцявых перамог
Мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" стартавалі ў першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы з гасцявых перамог. Беларускія каманды ўпэўнена разабраліся са сваімі сапернікамі з Ірландыі і Уэльса. "Дынама" выйграла ў ірландскага "Дзеры Сіці" з лікам 2:0. Галы забілі харвацкі легіянер Ніно Галавіч (2-я хвіліна) і Уладзімір Хвашчынскі (64-я). "Шахцёр" перамог "Конахс Куэй" — 3:1. Вызначыліся Макс Эбонг (20), албанец Эліс Бакай (34) і Міхаіл Шыбун (75). Гаспадары поля забілі адзін гол у канцы матчу з пенальці. Тэкставы анлайн гл. тут.
Матчы ў адказ пройдуць 19 ліпеня ў Беларусі. Мінчукі будуць прымаць ірландцаў на стадыёне "Дынама". Гэта будзе першы афіцыйны футбольны матч на арэне пасля яе рэканструкцыі.
Дерри - Сити - Динамо - 0:2
— ФК Динамо Минск (@FC_Dinamo_Minsk) 12 июля 2018 г.
Матч завершен!
Всех с победой!#fcdm1927 #Динамо_Евросезон2018 #DerryDinamo pic.twitter.com/I0t3UzL7fc