Мінскае "Дынама" прайграла ханты-мансійскай "Югры" ў авертайме

Мінскае "Дынама" прайграла ханты-мансійскай "Югры" ў авертайме

1 кастрычніка адбыўся чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Мінскае "Дынама" сустракалася з ханты-мансійскай "Югрой" на яе пляцоўцы.

Гульня ў асноўны час не вызначыла пераможцу. На 17-й хвіліне хакеіст "Югры" Іван Яцэнка адкрыў лік. Аднак ужо на 24-й хвіліне Мэт Элісан з мінскага "Дынама" зраўняў лік. Такім ён і застаўся да канца гульні — 1:1.

Для таго, каб вызначыць пераможцу, быў прызначаны авертайм. Але і там зацятая гульня доўга цягнулася без пераможцаў. У гледачоў ужо склалася ўражанне, што пераможцу будзе вызначаць серыя булітаў.

Аднак за 20 секундаў да заканчэння авертайму Ігар Бортнікаў з "Югры" забіў пераможную шайбу ў браму Дзмітрыя Мільчакова. Такім чынам, перамога дасталася гаспадарам.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі