Мінскае "Юнацтва" выйшла ў фінал турніру Marski Cup у Фінляндыі

Пяціразовы чэмпіён Беларусі мінскі хакейны клуб "Юнацтва" знаходзіцца на трэніровачным зборы ў Фінляндыі.  Там нашыя хакеісты абыгралі ў паўфінальным паядынку перадсезоннага турніру Marski Сup каманду "Куусанкоскі" - 6:4. Як адзначае БЕЛТА, фінская дружына выступае ў трэцім дывізіёне чэмпіянату гэтай краіны.

У другім паўфінале сустракаліся два клубы другога фінскага дывізіёна: "Коокоо" - "Хекі" (2:1).

Сёння "Юнацтва" ў фінале сустрэнецца з "Коокоо", а за 3-е месца паспрачаюцца "Куусанкоскі" і "Хекі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі