Мінскі аднакурснік Ельцына быў на яго залатым вяселлі паўгады таму
27 верасня 2006 года Барыс і Наіна Ельцыны справілі залатое вяселле. Сярод 15 прысутных быў Юрый Сердзюкоў, сусед Ельцына па пакоі ў інтэрнаце Уральскага політэхнічнага інстытута. “Еўрапейскае радыё” датэлефанавалася да Юрыя Іванавіча і распытала пра ўражанні ад сустрэч з першым прэзідэнтам Расіі, а таксама пазычыла ў яго рэдкія студэнцкія фотаздымкі Барыса Ельцына.
“Паўгады таму, на сваім залатым вяселлі ён выглядаў ён крыху горш, чым калі мы бачылі яго ў 2003 годзе... У 2004-м. Ён пры сваім росце меў вагу 85 кілаграмаў – сухарлявы, добры. А тут, пасля таго, як ён упаў... Прабачце, у мяне зараз няма магчымасці з вамі размаўляць – мне цяжка...”
Іх сяброўства цягнулася 60 гадоў
Юрый Сердзюкоў: “Аснова нашых стасункаў – з 1948 года – я яго ніколі ні пра што не прасіў, і ён мяне таксама ніколі ні пра што не прасіў, акрамя таго выпадку, калі яму трэба было зрабіць дошку гонару, калі ён быў шараговым будаўніком. Два гады жылі ў адным пакоі”.
Пяльмені на Мінскім моры
Юрый Сердзюкоў: “Мы сабралі нашых першакурснікаў, з якімі вучыліся разам у адной групе з Наінай – гэта былі Варашылаў, Сальнікаў, Агафонава і мы з Энэляй. Да нашага дома пад’ехала машына дыпламатычнай службы і адвезла нас у рэзідэнцыю на Мінскім моры.
Да таго была размова, што ён хацеў прыйсці да нас у госці, але не тады, а калі ён у Брэст прыязджаў. І жартам ён кажа: “Вось, на ўральскія пяльмені пад’едзем!” Але ў нас тады была дрэнная дарога... Ная пажартавала тады: “Скажыце, што да вас Ельцын едзе на пяльмені – дык можа зробяць вам дарогу добрую!
– Ці адрамантавалі дарогу?
Юрый Сердзюкоў: “Гэта зрабілі пасля, не звязана з імі, месяцы праз тры-чатыры”.
Першая сустрэча з першым прэзідэнтам
Сердзюкоў: “У кожны прыезд яго сюды ў Мінск мы сустракаліся з ім. І вось адна была памятная сустрэча – ў былым абкаме партыі насупраць стадыёна “Дынама”. У СНД у нашым далі мне пропуск і нават абяцалі даць нам кабінет для сустрэчы ў ім, каб мы там папілі гарбаты. І вось чакаю, тэлефанавання няма. 10-я ўвечары – позна. Я пайшоў сам.
Праходжу першы пост аховы, другі – паказваю міліцыі пропуск. На вуліцы стаяць чацвёра ў цёмных касцюмах. Я прыгледзеўся – адзін твар знаёмы. Гэта быў Каржакоў. Мы з ім сустракаліся на 60-годдзі Ельцына. Я кажу: “Мне трэба сустрэцца з Ельцыным”. Ён кажа: “Гэта цяжка, у іх графік. Але што-небудзь зробім”.
Ён завёў у будынак. Падымаемся на другі паверх, падышлі да дзвярэй. Каржакоў кажа: “Заходзіш – ідзеш у кут і там стаіш. Калі ён цябе пабачыць – сустрэча будзе, а калі не – такім жа самым чынам сыдзеш. Я стаю. Ельцын размаўляе са Снегурам... Пасля разварочваецца: “Юра!” – і як мядзведзь рукі ўзняў. Там усе прэзідэнты краін СНД былі – са здзіўленнем глядзелі: што гэта за сустрэча, што такое?
Ён тут жа паклікаў афіцыянтку, яна нам – па келішку каньячку... І на гэтым развіталіся”.
Апошняя сустрэча – залатое вяселле
“Апошні раз, калі было гэтае залатое вяселле 27 верасня, ён як зрабіў... Людзей шмат, у іх чалавек 20 сваякоў, калі сабраць усю сям’ю. А стол у іх усяго чалавек на 20... Ён сказаў так: “Я ўсіх мужыкоў адправіў у камандзіроўкі. І Валеру... Усіх. І засталіся са сваіх толькі ён і Ная, Лена, Таня, унучка і ўнук.
Тры чалавекі, са студэнтаў, якія вучыліся з ім разам – два масквічы і мы з Энэляй. Дзве сяброўкі Наі – адна нават са школьных часоў. Шэф пратаколу Уладзімір Мікалаевіч Шаўчэнка, доктар, начальнік аховы і Пятроў – былы сакратар абкаму са Свярдлоўска.
Вось такая вузкая кампанія менавіта студэнцкая, тых часоў – яна спрыяла гутарцы... Гэта нават не гутарка была, а проста ўспаміны. Мы засталіся там на два дні – жылі ў Барвісе, з ім”.
На фота: Барыс Ельцын, Энэля і Юрый Сердзюковы