Мінскі гатэль “Еўропа” атрымае пяць зорак толькі ў наступным годзе
У канцы чэрвеня камісія з Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі зрабіла гатэлю шэраг заўваг і дала час іх выправіць, але да сённяшняга дня “Еўропа” застаецца без зоркавага статусу. Начальнік сектара сертыфікацыі Людміла Вокуць расказала Еўрарадыё, што
з канчатковай праверкай іх яшчэ не запрашалі, але днямі наведала
гатэль, каб паглядзець, як кіраўніцтва выпраўляе хібы.
Людміла Вокуць: Я вось пад’ехала, паглядзела, але пакуль яшчэ не ўсё, але большую частку выправілі. Ім у асноўным не хапае трошкі абсталявання, якое трэба проста паставіць. Ну, там такое… з мэблі. Проста трэба замовіць і даставіць. У нас таксама ў рэспубліцы гэта не хутка робіцца.
Людміла Вокуць сумняваецца ў тым, што “Еўропа” ў гэтым годзе паспее атрымаць сертыфікат.
Людміла Вокуць: Ну, гэта я не магу нічога сказаць дакладна. Я лічу, што ў гэтым годзе яны наўрад ці паспеюць атрымаць сертыфікат.
Між тым на афіцыйным сайце гатэль пазіцыянуе сябе, як пяцізоркавы, а адміністратар па тэлефоне запэўнівае, што зоркавы статус яны ўжо атрымалі.
Адміністратар: Зайдзіце на наш сайт: там уся дакладная інфармацыя пра нас. Хто друкуе ў Інтэрнэце, мы за гэта, разумееце, адказнасці не нясём.
У снежні ў беларускай сталіцы адкрыецца частка гатэля “Princess”, які таксама збіраецца прэтэндаваць на пяць зорак.
Кацярына Ярмалаева, Еўрапейскае радыё для Беларусі