Мінскія следчыя шукаюць сведкаў збіцця кіроўцы і пасажыраў аўтобуса

Першамайскі райаддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб злосным хуліганстве, пачатую на грамадзяніна Азербайджана.

Як паведамляе БелаПАН, інцыдэнт адбыўся 26 лістапада каля 21.30 на вуліцы Кедышкі. У аўтобусе 95-га маршруту каля дома 33а былі збітыя кіроўца аўтобуса і яшчэ трое грамадзян.

У хуліганстве следчыя падазраюць групу грамадзян Азербайджана. На аднаго з іх пачалі крымінальную справу. Яшчэ двух затрымалі, бо падазраюць у датычнасці да злачынства. Паводле папярэдняй інфармацыі, у групе азербайджанцаў было больш за дзесяць чалавек.

Цяпер следчыя высвятляюць акалічнасці, у тым ліку асобы, колькасць і ролю удзельнікаў інцыдэнту. Сведкаў просяць звярнуцца ў Першамайскі аддзел Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі