Мінтранс па-ранейшаму спадзяецца атрымаць кітайскія крэдыты на рамонт дарог
Мінтранс Беларусі па-ранейшаму спадзяецца атрымаць кітайскія крэдыты на рамонт дарог. Гэтымі грашыма чыноўнікі абяцаюць замяніць заходнія крэдыты, якія сталі недаступныя з-за санкцый.
"З улікам санкцыйнай палітыкі Захаду ў дачыненні да нашай дзяржавы выдзяленне крэдытных рэсурсаў часова прыпынена, — цытуе словы намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Рыгора Глазкова БЕЛТА. — Прыходзіцца прапрацоўваць розныя шляхі вырашэння пытання. Глядзім у бок усходу. Напрыклад, па аўтадарозе Р46 Лепель — Полацк мы шчыльна адпрацоўваем з КНР пытанне прыцягнення крэдытных сродкаў. Таксама будзе разглядацца пытанне па замяшчэнні сродкаў па М3".
Год таму Мінтранс заяўляў, што шукае паўмільярда долараў на дарогі. І таксама спадзяваўся на Кітай. Цяпер жа чыноўнікі спадзяюцца і "на сябе" г. зн. на бюджэтныя сродкі. Вясной урад абяцаў адрамантаваць шэраг дарог за іх кошт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.