У выніку санкцыяў Мінтранс шукае паўмільярда долараў на дарогі

У планах у беларускага Мінтранса штогод рамантаваць крыху больш за тысячу кіламетраў дарог​ / БЕЛТА
У планах у беларускага Мінтранса штогод рамантаваць крыху больш за тысячу кіламетраў дарог​ / БЕЛТА

З-за санкцый недаступнымі апынуліся сродкі еўрапейскіх банкаў, за кошт якіх планавалася прафінансаваць шэраг буйных дарожных праектаў у Беларусі. Праектная дакументацыя ужо гатовая, чыноўнікі цяпер шукаюць новыя крыніцы фінансавання, распавёў у эфіры Беларускага тэлебачання міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.

"Гэта і аўтамабільная дарога М3 Мінск — Віцебск, Р46 ад Лепеля да Полацка з будаўніцтвам абыходу і новага моста, М7 Мінск — мяжа Літоўскай Рэспублікі", —  удакладніў міністр.

Паводле яго слоў, пад гэтыя буйныя праекты "былі падпісаны адпаведныя крэдытныя пагаднення з еўрапейскімі банкамі, і сёння мы павінны знайсці іншыя крыніцы фінансавання для іх рэалізацыі". Гаворка ідзе пра суму ў паўмільярда долараў. У пошуках гэтых сродкаў беларускія транспартнікі пачалі перамовы з Еўразійскім банкам развіцця і Экспартна-імпартным банкам Кітая.

Аўраменка таксама распавёў, што да канца года транспартнікі плануюць завяршыць рэканструкцыю дарогі Р53 да Смалявічаў. Паводле яго слоў, "гэта будзе новая бетонка". Акрамя таго, скончыцца рамонт на Р23 Мінск — Мікашэвічы на ўчастку ад Слуцка да Салігорска. Усяго ж у планах у беларускага мінтранса штогод рамантаваць крыху больш за тысячу кіламетраў дарог.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі