Хто з “сям’і Лукашэнкі” корміцца за кошт БЕЛАЗа — эфір

Уладзімір Жыгар

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Першае расследаванне, датычнае айчыннага аўтагіганта, завода БЕЛАЗ, BELPOL выклаў 18 жніўня. Але матэрыялаў пра гэтае прадпрыемства і карупцыйныя схемы вакол яго ў BELPOL назбіралася столькі, што ўсе яны не змясціліся нават у дзвюх частках расследавання. 29 верасня выйшла частка другая, і вось надышоў час трэцяй. І расследавальнікі ўжо папярэджваюць — і яна не будзе апошняй, столькі “схематозу” і карупцыі выявілася. І працягвае выяўляцца дагэтуль.

Хто яшчэ апроч апублічаных раней асоб зарабляе на шэрых схемах вакол завода БЕЛАЗ і якое яны маюць дачыненне да сям’і Лукашэнкі? Якім чынам Лукашэнка спрабуе ўлезці ў вугальназдабыўны бізнес на акупаваных тэрыторыях Украіны і пры чым тут БЕЛАЗ? Колькі грошай страціў БЕЛАЗ на схемах вакол яго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі