Урад паведаміў, дзе возьме грошы на рамонт некаторых дарог у Беларусі

Урад паведаміў, дзе возьме грошы на рамонт некаторых дарог у Беларусі

Урад паведаміў, дзе возьме грошы на рамонт дарог у Беларусі. Раней з-за санкцый апынуліся недаступнымі сродкі еўрапейскіх банкаў. Нядаўна Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця заблакаваў Беларусі і Расіі доступ да сваіх рэсурсаў — перастаў фінансаваць новыя праекты, а таксама можа адмовіцца ад далейшага фінансавання тых, што ўжо рэалізуюцца.

У такой сітуацыі ўрад пастанавіў, што рамонт некаторых дарог будзе аплачаны з бюджэту. Гаворка ідзе пра рэканструкцыю мастоў і трасы М-3, на што выдаткавана 47 млн рублёў. З рэспубліканскага бюджэту ў абласныя перададуць 100 мільёнаў рублёў — на рамонт дарог мясцовага значэння і дарог у населеных пунктах.

Безумоўна, бюджэтныя сродкі не могуць закрыць усе "дзіркі", якія з'явіліся пасля заблакавання рэсурсаў еўрапейскіх банкаў. У жніўні 2021-га Мінтранс шукаў паўмільярда долараў на буйныя дарожныя праекты ў нашай краіне. У спісе згадвалася і траса М-3 Мінск — Віцебск. Надзеі ў транспартнікаў тады былі на Еўразійскі банк развіцця і Экспартна-імпартны банк Кітая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі