Рабілі "ямачны рамонт", а ў выніку разбурылі будынак, загінуў чалавек
"Ямачны рамонт" рабілі ў кароўніку
У Навагрудскім раёне смяротна траўмаваны работнік сельгаспрадпрыемства. Як паведамляе Следчы камітэт, усё пачалося з так званага "ямачнага рамонту". 27 верасня некалькі працаўнікоў праводзілі яго ў кароўніку. Адзін з мужчын знаходзіўся ў кузаве аўтамабіля, адкуль і скідаў асфальт. У нейкі момант, калі кіроўцы не было ў кабіне, МАЗ пачаў самаадвольны рух наперад. У выніку борт грузавіка зачапіў вароты і сцяну будынка, якая стала разбурацца. Кавалкі сцяны ўпалі на працаўніка, які быў у кузаве, ён атрымаў цяжкія траўмы. Лекары выратаваць яго не змаглі.
У дачыненні да 50-гадовага кіроўцы распачатая крымінальная справа па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.