На Гомельшчыне не засталося "безгаспадарных вуліц"
"Ямачны рамонт" у Чачэрску, 2024 год
На Гомельшчыне не засталося "безгаспадарных вуліц". Пра гэта камунальныя службы далі справаздачу 30 верасня на нарадзе ў аблвыканкаме. Справа ў тым, што па выніках інвентарызацыі, якую правялі летась, "безгаспадарных вуліц" налічылі больш за 370 кіламетраў. Яны не былі замацаваныя для абслугоўвання ў пэўных арганізацыях, таму не рамантаваліся.
Гэтую праблему Гомельскі аблвыканкам абмяркоўваў у пачатку траўня сёлета. Згаданыя вуліцы актыўна "ставілі на баланс". Але безгаспадарныя ўчасткі вуліц і дарог заставаліся ў Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Рэчыцкім, Кастрычніцкім, Светлагорскім і Чачэрскім раёнах.
Цяпер жа чыноўнікі заявілі, што "ніводнай безгаспадарнай вуліцы ў вобласці не засталося, усе ўзятыя на баланс". І тут жа ўдакладнілі, што "дзе-нідзе трэба яшчэ вырашыць пытанні з дакументацыяй". Аднак там ужо наводзяць парадак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.