Мітрапаліт Павел: Для Беларускай праваслаўнай царквы аўтакефалія — смерць

Мітрапаліт Павел: Для Беларускай праваслаўнай царквы аўтакефалія — смерць

"Дзякуй Богу, у Беларусі сёння такога імкнення да аўтакефаліі няма", — так мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел пракаментаваў падзеі ў царкоўным жыцці Украіны. Інтэрв'ю кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы выйшла на тэлеканала СТВ

Украінская праваслаўная царква атрымала аўтакефалію ад канстанцінопальскага патрыярха. Маскоўская патрыярхія не прызнала гэтае рашэнне і абвясціла аб разрыве з Канстанцінопалем. БПЦ таксама падтрымала рашэнне Масквы.

"Але вы паглядзіце, што адбываецца на самай справе. Аб'ядналіся схізматыкі з раскольнікамі, праваслаўных-то няма. Сярод усяго епіскапату ўсяго два чалавекі толькі вырашылі перайсці туды. Астатняя маса — велізарная колькасць людзей, 90 япіскапаў, праваслаўныя вернікі, праваслаўныя святары — яны гэтага не хочуць. Яны хочуць, каб царква была адзінай", — пракаментаваў украінскія падзеі мітрапаліт Павел.

Ён выступіў рэзка супраць аўтакефаліі для беларускіх праваслаўных. 

"Дзякуй Богу, у Беларусі сёння такога імкнення да аўтакефаліі няма. Раздаюцца часам некаторыя галасы: "А ці не папрасіць ці і нам у Беларусі?" Але вы ведаеце, цалкам шчыра і адкрыта трэба сказаць: калі для Украіны гэта страшная трагедыя, спроба навязаць аўтакефалію, то калі гэта будзе адбывацца ў Беларусі, то для Беларускай праваслаўнай царквы гэта будзе смерць. Усё. Гэта асуджэнне Беларускай праваслаўнай царквы на знішчэнне. Дзякуй Богу, што сёння епіскапат Беларускай царквы і святары, і практычна ўсе вернікі пра гэта не думаюць", — заявіў кіраўнік БПЦ.

Па словах мітрапаліта, падзел у парваслаўным свеце патрэбны "таму, хто хоча варожасці і нянавісці". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі