Мітрапаліт Веніямін — пра святкаванне 7 лістапада: "Не ўсё так адназначна"

Мітрапаліт Веніямін / minsknews.by
Мітрапаліт Веніямін / minsknews.by

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін не святкуе Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Па яго словах, якія перадаюць "Мінск-Навіны", хоць дзень 7 лістапада абвешчаны святочным, але "не ўсё так адназначна".

"Дзень, які абвешчаны святам, але ён паклаў пачатак змене хады гісторыі расійскай дзяржавы, і ўсё гэта паўплывала на гісторыю Беларусі. Не ўсё так адназначна. Я не святкую гэты дзень, але мы ўзносім малітву, каб не паўтарыліся працэсы, якія адбываліся ў нашым грамадстве ў тыя дні, напрыклад, грамадзянская вайна. Мы молімся, каб запанавалі мір і згода", — кажа кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі