Мнангагва выйграў другі тэрмін на пасадзе прэзідэнта Зімбабвэ

Мнангагва набраў 52,6%. Што на гэта скажа Лукашэнка? / president.gov.by

Мнангагва набраў 52,6%. Што на гэта скажа Лукашэнка? / president.gov.by

Выбарчая камісія Зімбабвэ абвясціла Эмерсана Мнангагву пераможцам на выбарах. Паведамляецца, што ён набраў 52,6% галасоў. У яго апанента Нэльсана Чамісу з Грамадзянскай кааліцыі за перамены выйшла 44%.

Апазіцыя не прызнае вынікі і кажа пра шматлікія парушэнні. Місія назіральнікаў за выбарамі Супольнасці развіцця поўдня Афрыкі (САДК) таксама незадаволеная.

Выбары не адпавядалі патрабаванням Канстытуцыі Зімбабвэ, Закона аб выбарах, а таксама прынцыпаў і рэкамендацый САДК, якія рэгулююць дэмакратычныя выбары, — гаворыцца ў папярэдняй справаздачы САДК.

Іншыя місіі замежных назіральнікаў далучыліся да САДК і раскрытыкавалі выбарчую камісію Зімбабвэ за няздольнасць арганізаваць выбары і арышт актывістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі