Мужчынскую біятлонную эстафету ў Халменколене выйгралі нарвежцы

Мужчынскую біятлонную эстафету ў Халменколене выйгралі нарвежцы

Зборная каманда Нарвегіі па біятлоне выйграла мужчынскую эстафетную гонку на чэмпіянаце свету ў Халменколене. Гонка праходзіла 12 сакавіка. На другім месцы квартэт з Нямеччыны, трэцяе месца дасталася канадцам.

Беларускія біятланісты занялі толькі 15-е месца сярод 25 каманд, якія выйшлі на старт у гэтай гонцы. Каманда ў складзе Уладзіміра Чапеліна, Юрыя Лядава, Дзмітрыя Дзюжава і Аляксандра Дарожкі агулам скарыстала 12 дадатковых патронаў і зарабіла адно штрафное кола.

Нагадаем, што ўчора адбылася жаночая эстафетная гонка, у якой беларускі занялі 18-е месца.

Чэмпіянат свету па біятлоне завяршыцца заўтра, 13 сакавіка дзвюма гонкамі з масавым стартам — жаночай и мужчынскай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі