Мядзведзеў прапанаваў пралангіраваць дзяржкрэдыт для Беларусі

На пасяджэнні ўрада Расіі 26 сакавіка абмяркоўваўся дзяржаўны крэдыт для Беларусі. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў пралангіраваць крэдыт.

"Мы дамаўляліся аб тым, што дапаможам ім у гэтай няпростай сітуацыі, па сутнасці, правядзем пралангацыю існуючых крэдытных абавязанняў. Натуральна, гэта заснавана на нашым разуменні партнёрскіх адносін. Мы партнёрам нашым дапамагалі і надалей будзем дапамагаць. Зробім гэта, але нашы беларускія сябры таксама павінны аператыўна здымаць праблемы, якія так ці інакш ўзнікаюць у гандлёва-эканамічнай сферы", — перадае сайт расійскага ўрада словы Мядзведзева.

Нагадаем, што сёлета Беларусь павінна выплаціць каля 4 мільярдаў долараў па пазыках.

Фота — government.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі