Мясніковіч: Беларусаў трэба адарваць ад кухняў і тэлевізараў (відэа)

Мясніковіч: Беларусаў трэба адарваць ад кухняў і тэлевізараў (відэа)

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч выступіў з нечаканай заявай. У эфіры тэлеканала СТБ ён сказаў наступнае: "Трэба ствараць умовы для таго, каб адарваць [людзей] ад кухняў, адарваць ад тэлевізараў, ад шкодных звычак і далучыць да такога стваральнага працэсу, які дазваляе максімальна самазабеспячэннем займацца ў рамках свайго дома, вёскі, мікрараёна. Спалучэнне моцнай дзяржавы і разумнай, заснаванай на заканадаўстве самаарганізацыі, дэцэнтралізацыі дазваляе больш паспяхова вырашаць усе пытанні сучаснай грамадзянскай супольнасці".

З тэлевізарамі і шкоднымі звычкамі ўсё зразумела. А вось што Мясніковічу не падабаецца ў кухнях, незразумела.

Дарэчы, старшыня Савета Рэспублікі зрабіў заяву пасля ўдзелу ў семінары, прысвечаным развіццю асацыяцый мясцовых Саветаў. У мерапрыемстве разам з сенатарамі ўдзельнічалі заходнія эксперты. Па выніках абмеркавання будуць распрацаваныя прапановы па павышэнні эфектыўнасці працы структур мясцовага самакіравання ў нашай краіне.

Мясніковіч: Беларусаў трэба адарваць ад кухняў і тэлевізараў (відэа)
Фота: ctv.by

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 11.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі